Каля 300 работнікаў будаўнічых арганізацый Магілёва і членаў іх сем’яў збярэ 29 лютага маштабнае спартыўна-забаўляльнае свята «Масленіца – 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
«У гэтым годзе мы падтрымалі ініцыятыву прафактыву будаўнічых арганізацый Магілёва і вырашылі арганізаваць шырокія масленічныя гулянні разам з вясёлымі провадамі зімы – адзначылі суразмоўцы. – Аргкамітэт пастараўся, каб свята прайшло весела і ярка, таму ўключыла ў праграму шмат цікавага: канцэрт мастацкай самадзейнасці, тэатралізаванае прадстаўленне, спартыўныя спаборніцтвы, анімацыйнае шоу для дзяцей, флэшмобы, конкурсы і нават дыскатэку. Не абыдзецца і без традыцыйнага для Масленіцы спальвання пудзіла зімы».
На вучэбна-спартыўнай базе БФСТ «Дынама» сустрэнуцца прадстаўнікі ЗАТ «Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў», ААТ «Будтрэст № 12» кіруючай кампаніі холдынгу «Будтрэст-холдынг», ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат», ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга», а таксама камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.
Кожная з гэтых арганізацый збярэ каманду з 8 чалавек для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах. У праграму першынства ўвойдзе 4 эстафеты, па ўмовах якіх трэба пракаціць венікам мяч паміж кеглямі, прабегчы з венікам, паскакаць у мяшках і памерацца сіламі ў перацягванні каната. Акрамя таго, у праграме спаборніцтваў – 3 асабістыя першынствы: Узняцце 24-кілаграмовай гіры, стральба з пнеўматычнай зброі і распілоўванне бервяна двухручнай пілой на хуткасць. Пераможцы атрымаюць медалі, кубкі і дыпломы.
«Спадзяёмся, што гэтае свята, якое адбудзецца ў апошні дзень каляндарнай зімы, запомніцца ўсім надоўга і збярэ ў наступным годзе ўдзельнікаў не толькі з Магілёва, але і з усяго рэгіёна», – заключылі ў абласной арганізацыі галіновага прафсаюза.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.09.2025 - 10:43
У Магілёве будуюць школу будучыні: басейн, цір і музейны пакой
23.09.2025 - 10:34
Астанкі з Казіміраўскага лесу: больш за палову ахвяр генацыду - жанчыны
23.09.2025 - 10:16
20 чалавек прадставяць Магілёўшчыну на V З'ездзе РДГА «Беларускае таварыства «Веды» ў Мінску
23.09.2025 - 09:37
Мінпрацы апублікавала графік кірмашоў вакансій для пажылых і інвалідаў па ўсёй краіне
23.09.2025 - 09:28
23.09.2025 - 09:12
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 27 верасня