З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС.
Такім чынам, паветраныя зносіны паміж Расіяй і Беларуссю, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будуць адноўленыя ў поўным аб’ёме.
У чэрвені Расія павялічыла колькасць рэгулярных рэйсаў у авіязносінах з Беларуссю да 10 на тыдзень. З 1 жніўня Расійская Федэрацыя падвоіла колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск, а таксама павялічыла іх колькасць з Сочы і Краснадара.
Што тычыцца іншых замежных напрамкаў, у Ірак самалёты будуць лятаць па маршруце Масква–Багдад два разы на тыдзень, у Іспанію будзе ажыццяўляцца па чатыры рэйсы на тыдзень з Масквы ў Мадрыд і Барселону, а таксама па два разы на тыдзень у Малагу і Алікантэ. У Кенію самалёты будуць лятаць з Масквы ў Найробі двойчы на тыдзень, а ў Славакію будзе чатыры рэйсы на тыдзень па маршруце Масква – Браціслава і два рэйсы на тыдзень з Санкт-Пецярбурга ў Браціславу.
Раней Расія ўжо аднавіла авіязносіны з 53 краінамі. Пры гэтым прыпыненне авіязносін з Танзаніяй падоўжана да 1 кастрычніка ў сувязі з эпідсітуацыяй у краіне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.07.2025 - 15:12
Тэхніка «МТЗ-Холдынгу» будзе прадстаўлена на рэспубліканскім свяце «Александрыя збірае сяброў»
27.06.2025 - 17:35
26.06.2025 - 09:38
«Магілёўліфтмаш» прадстаўляе новыя дызайнерскія рашэнні на «Russian Elevator Week – 2025»
25.06.2025 - 09:23
Плацежна-даведачныя тэрміналы ў «Белпошта» з 1 ліпеня будуць прымаць толькі наяўныя грошы
24.06.2025 - 12:13
У Магілёўскай вобласці амаль на чвэрць павялічаны плошчы пад бульбу