Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Так, у суботу, 23 сакавіка з 13:00 да 14:00 запланавана правядзенне занятку «Таямнічы водбліск стагоддзяў». Наведвальнікаў чакае выстава галаграм унікальных прадметаў мінулага. Сярод экспанатаў - Пояс Вітаўта XV стагоддзя, упрыгожванні старажытных славян, якія налічваюць больш за 500 гадоў. Унікальныя прадметы раскрыюць гасцям музея летапіс нашай краіны ў сучасным фармаце. Па словах супрацоўнікаў музея, гэтыя скарбы ў правільным асвятленні гуляюць асаблівымі фарбамі.
У нядзелю, 24 сакавіка з 13:00 да 14:00 наведвальнікаў чакае інтэрактыў «У гасцях у мастака». Супрацоўнікі музея працягваюць адкрываць гасцям новыя грані ў творчасці Паўла Васільевіча Масленікава. У карціннай галерэі Народнага мастака Беларусі пройдзе экскурсія з элементамі інтэрактыву. Наведвальнікам прапануюць паўдзельнічаць у гульні «Знайдзі карціну», у форме вершаў і загадак адшукаць патрэбны твор, а таксама разгадаць крыжаванкі
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: 8 (0222) 62-24-25, 8 (0222) 71-17-49.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04