Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, як паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
«Бакі абмеркавалі пытанні бягучага супрацоўніцтва, у тым ліку тыя, што тычацца паставак беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Па выніках перамоў, а таксама з улікам гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі прынята рашэнне аб адмене з 11 снежня 2020 года часовых абмежаванняў на пастаўкі ў Расію асобных відаў жывёлагадоўчай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў», – гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, з Магілёўскага мясакамбіната здымаюцца абмежаванні на пастаўкі тэрмаапрацаванай гатовай прадукцыі са свініны (акрамя прадукцыі, якая мае рызыку распаўсюджвання АЧС).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам