Як ліквідавалі наступствы снегападу на транспартных артэрыях Магілёўскай вобласці, расказалі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Для забеспячэння бяспекі руху на дарогах рэспубліканскага значэння ўсходняга рэгіёну краіны ў перыяд неспрыяльных умоў надвор'я, моцнага ветру і багатага снегападу выкарыстана каля 5 тыс.т супрацьгалалёдных матэрыялаў. Усяго на абслугоўванні РУП «Магілёўаўтадар» знаходзіцца 2555 км рэспубліканскіх трас.
«У выходныя і панядзелак на іх працавалі каля 180 адзінак спецтэхнікі. У сярэднім дарожнікі расчышчалі трасы ад снегу 4 разы на суткі і двойчы - пасыпалі пясчана-саляной сумессю», - адзначылі ў прэс-службе Мінтранса.
Устаранялі наступствы разгулу стыхіі і чыгуначнікі. Ад снегу ачышчалі чыгуначную інфраструктуру, прыбіралі буралом у паласе адводу, вяліся работы па аднаўленні ліній электразабеспячэння.
«Так, 6 і 7 красавіка са шляхоў убрана больш за 500 упалых дрэў. Было задзейнічана больш за тысячу працаўнікоў Магілёўскага аддзялення БЧ і 25 адзінак спецтэхнікі», - дадалі ў ведамстве.
Як паведамлялася, у нядзелю і панядзелак падзенне дрэў на чыгуначныя пуці з-за моцнага ветру стала прычынай затрымкі руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Асіповічы - Магілёў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС