Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валерый Яленскі:
– У любой дзяржаве Канстытуцыя – самы важны закон, з якога выцякаюць усе астатнія законы. Лічу правільным, што пра ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў пытаюцца ў народа. Таму выбіраць, ісці на рэферэндум ці не, не варта. Адназначнае – так! Гэта правільная форма волевыяўлення. Заклікаю ўсіх падтрымаць узяты нашай дзяржавай курс!
Новы праект Канстытуцыі не пісаўся ў кабінетах за зачыненымі дзвярыма. Ён ствараўся на дыялогавых пляцоўках, у працоўных калектывах, па месцы жыхарства, у навучальных установах з удзелам самых лепшых юрыстаў, палітолагаў і экспертаў. Абмеркаванне навацый ішло больш за год, і кожны мог выказаць сваё меркаванне па тэме.
На мой погляд, усе прапанаваныя змены і дапаўненні вельмі важныя і прагрэсіўныя. Няма ні аднаго, якое нельга не прыняць. Але людзі майго пакалення, у тым ліку ветэранская арганізацыя, асабліва вітаюць артыкул 15, які гаворыць аб забеспячэнні дзяржавай захавання гістарычнай памяці і праўды аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады вайны. Я ў сваёй прапанове яшчэ дадаў сюды «недапушчэнне фальсіфікацыі і прыніжэння ролі былога Савецкага Саюза ў перамозе над фашызмам».
Прывяду прыклад. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі ў ЗША на поўным сур’ёзе заявілі, што Амерыка і Вялікабрытанія адыгралі вырашальную ролю ў перамозе над фашызмам. Хоць яны ўступілі ў вайну ў 1944 годзе, калі ўжо разумелі яе зыход. Паралельна нажыліся, пастаўляючы на фронт састарэлае ўзбраенне. На дваіх гэтыя краіны страцілі крыху больш за 600 тысяч чалавек, у той час як нашых салдат і афіцэраў столькі палегла толькі пры вызваленні Польшчы. Хіба можна змірыцца з такой відавочнай фальсіфікацыяй, як прыніжэнне ролі СССР?!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:25
07.05.2025 - 14:45
25.04.2025 - 16:32
24.04.2025 - 17:35
21.04.2025 - 12:46