RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэгістрацыя на ЦЭ стартуе 20 сакавіка. Мінадукацыі нагадвае, як ён будзе праходзіць

Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене стартуе 20 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Рэгістраваць школьнікаў для ўдзелу ў ЦЭ будуць з 20 сакавіка па 5 красавіка, рэгістрацыя на ЦТ пройдзе з 9 па 22 красавіка. «У гэтым годзе ЦТ і ЦЭ пройдуць у адзіныя тэрміны для ўсіх - і для выпускнікоў 2024 года, і для тых, хто скончыў школу ў мінулыя гады. Так, 27 мая адбудзецца ЦЭ для 11-класнікаў па прадмеце на выбар і адначасова ЦТ на выпускнікоў мінулых гадоў па адным з двух профільных прадметаў - уступных экзаменах у ВНУ на выбар абітурыентаў. ЦЭ для 11-класнікаў і адначасова ЦТ для выпускнікоў мінулых гадоў па беларускай або рускай мове пройдзе 30 мая (мову выбірае абітурыент). ЦТ па другім з двух профільных прадметаў - уступных экзаменаў у ВНУ на выбар абітурыентаў адбудзецца 3 і 6 чэрвеня. Такі іспыт павінны здаць усе, хто будзе паступаць у ВНУ ў 2024 годзе», - расказалі ў прэс-службе ведамства.

Рэгістрацыю навучэнцаў 11-х класаў для ўдзелу ў ЦЭ будуць праводзіць установы агульнай сярэдняй адукацыі. Зарэгістравацца на ЦТ можна ў 40 пунктах анлайн праз асабісты кабінет удзельніка.

«Што датычыцца новаўвядзенняў бягучага года, то змяніўся час прыбыцця навучэнцаў у пункты правядзення ЦЭ - ён скарочаны да 30 мінут, раней выпускнікі абавязаны былі прыбываць за гадзіну. Таксама з новага - ЦЭ пройдзе ў будні, а не ў нядзелю, як у мінулым годзе. Акрамя таго, рэзервовымі днямі ЦЭ па вучэбных прадметах на выбар вызначаны даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, іншыя тэрміны - 19 жніўня. Рэзервовымі днямі для ЦЭ па беларускай мове або рускай мове стануць даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, іншыя тэрміны - 21 жніўня. Захаванымі засталіся рэзервовыя дні для ЦТ - гэта 19, 21 і 23 чэрвеня», - праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая