Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Мерапрыемства стартуе ў 16.00 на адкрытай пляцоўцы раённага Дома культуры святочным шэсцем на чале з Каралевай Варэнне і яе світай.
Цэнтральнай падзеяй стане конкурс «Свята варэння», падчас якога ўдзельнікі прадставяць на суд журы аформленыя міні-выставы розных відаў варэння, творчую прэзентацыю прадукцыі, а таксама рэцэпты прыгатаваных імі страў.
Дарэчы, на папярэдніх конкурсах удзельнікі прадстаўлялі варэнні з ягад, садавіны, арэхаў, цытрусавых, розных кветак і траў, шышак, агародніны, грыбоў і іншыя. Самымі экзатычнымі былі прызнаныя варэнні з мамордзікі, бульбы, чорнай парэчкі з мёдам і бальзамам, а таксама сухое варэнне з морквы.
У салодкіх баталіях будуць спаборнічаць больш за 25 намінантаў. Пераможцаў вызначаць у намінацыях: «Самае лепшае варэнне», «Бабуліна варэнне», «Варэнне - лепшыя лекі» (самае карыснае варэнне), «Новы смак».
Важным момантам свята стане падрыхтоўка «Вар-варэння сяброўства», дзе кожны ўдзельнік прынясе Каралеве Варэння ў дар інгрэдыенты, якія затым выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі варэння. Гатовы ласунак паднясуць у якасці сувеніраў і падарункаў для ўдзельнікаў і гледачоў.
У час мерапрыемства будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, пройдуць майстар-класы, разгорнуцца выставы-кірмашы фруктова-ягаднай, агародніннай і мядовай прадукцыі.
Дарыць святочны настрой гасцям будуць творчыя калектывы Чэрыкаўскага раёна.
Самым хвалюючым момантам стане цырымонія ўручэння ўзнагарод.
Праграму свята прадоўжаць дыскатэка і работа караоке-пляцоўкі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04