Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 3 кастрычніка. Культурнае мерапрыемства праводзіцца штогод на базе Цэнтра рамёстваў у пасёлку Глуша з мэтай захавання і аднаўлення беларускай традыцыйнай народнай культуры, адраджэння духоўнай спадчыны, далучэння насельніцтва Бабруйскага раёна да народнай творчасці і захавання традыцыйных формаў прыкладнога мастацтва, павышэння ўзроўню сцэнічнага майстэрства, сцэнічнай культуры аматарскіх калектываў раёна, папулярызацыі найлепшых узораў рамесніцтва.
На фестывалі адбудуцца пленэр па кераміцы і ганчарстве пад кіраўніцтвам народных майстроў Беларусі Ю. Боўды і А. Арлова, гала-канцэрт раённага конкурсу беларускай песні «Люблю тебя, Белая Русь», конкурсы «Вяртанне да вытокаў» і «Гаспадыня Глушанскага хутарка-2020», будзе арганізавана праца тэматычных пляцовак «Восеньскія гульні», «Пікнік па-беларуску», «Падворак бедняка», «Бабруйшчына таленавітая», «Ветэранскі падворак», кірмашы-продажы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выставы-продажы прадукцыі асабістых падсобных гаспадарак, катанне на конях і поні. Пачатак мерапрыемства ў 11.00 гадзін.
Прыехаць на мерапрыемства можна на прыгарадным аўтобусе «Бабруйск – Глуша» (час адпраўлення ад аўтастанцыі г. Бабруйска – 10.40, час прыбыцця да прыпыначнага пункта «Глуша» – 11.35).
У зваротным кірунку ад прыпыначнага пункта «Глуша» ідуць прыгарадныя аўтобусы: «Бабруйск–Глуша» (час адпраўлення – 13.30) і «Бабруйск-Дойнічава» (час адпраўлення – 16.14).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве