Намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Ганна Аверына расказала журналістам аб канцэпцыі святочных мерапрыемстваў рэспубліканскага «Апошняга званка».
«Пры распрацоўцы канцэпцыі святочных мерапрыемстваў мы ўлічвалі рэгіянальныя асаблівасці і патрыятычную тэматыку. Гэты год асаблівы - 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У краіне прайшлі маштабныя мерапрыемствы, удзельнікі рэспубліканскага свята таксама аддадуць даніну павагі тым, хто абараняў нашу Радзіму, заваяваў Перамогу. Свята пачнецца з ускладання кветак на Алеі Герояў», - распавяла Ганна Аверына.
Як раней паведамлялася, навучэнцы 11-х класаў школ Беларусі стануць удзельнікамі рэспубліканскага свята «Апошні званок», якое пройдзе ў Гомелі 22 і 23 мая. На свята запрошаны па 100 найлепшых выпускнікоў з Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, Мінска і каля 1 тыс. чалавек з Гомеля. Так, 22 траўня да 15.00 дэлегацыі збіраюцца на Алеі Герояў для цырымоніі ўскладання кветак. Пасля святкаванне пераносіцца на Лядовую арэну хакейнага клуба «Гомель». На плошчы перад установай пройдзе ўрачыстая лінейка, падчас якой найлепшыя выпускнікі (пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, турніраў) будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і прызамі. Унутры будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак, а ў 19.00 пачнецца канцэртная праграма, у якой прымуць удзел папулярныя прадстаўнікі беларускай эстрады, і маладзёжная дыскатэка. У 21.50 на плошчы перад Лядовай арэнай адбудзецца святочны салют. На наступны дзень запланавана наведванне ваенна-гістарычнага комплексу «Партызанская крыніца» і мемарыяла «Дзецям - ахвярам вайны».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 15:46
25.06.2025 - 10:45
XII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Галоўныя тэмы і чаканні
25.06.2025 - 10:29
Летні сезон у «Дубравенцы». Урокі поспеху ад Сяргея Сыранкова (відэа)
25.06.2025 - 10:27
У Беларусі скарэкціраваны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці