RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам 3 ліпеня на Буйніцкім полі

Рэканструкцыю паветранага бою пакажуць гледачам у Дзень Незалежнасці на Буйніцкім полі. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ імя А. М. Кулагіна Іван Касім.

«Нашы пілоты прадэманструюць элементы паветранага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны. У неба паднімуцца два самалёты, яны будуць адлюстроўваць савецкі і нямецкі знішчальнікі, – расказаў Іван Касім. – Тэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у такім тэатралізаваным прадстаўленні, па хуткасці і манеўранасці дазволіць практычна дакладна перадаць паветраную бітву ў небе падчас вайны».

Як адзначыў начальнік Магілёўскага аэраклуба, за штурваламі самалётаў будуць першакласныя лётчыкі, якія не раз выступалі на міжнародных спаборніцтвах. Зараз ідуць рэпетыцыі выступлення.

Акрамя гэтага, на Буйніцкім полі рэканструктары пакажуць падзеі пачатку вайны ў Магілёве, элементы абароны горада. Для гасцей падрыхтуюць насычаную творчую праграму і выставу ваеннай тэхнікі.

Пачатак мерапрыемства ў 10.00. Уваход свабодны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая