Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) для вучняў 11-х класаў школ Беларусі адбудзецца 8 лютага. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
«У рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену прымуць удзел каля 58 тыс. вучняў 11-х класаў па ўсёй краіне. У якасці прадметаў можа быць выбраны руская або беларуская мова або адзін з профільных прадметаў. Іспыты пройдуць у тых жа пунктах, у якіх у маі адбудзецца сам цэнтралізаваны экзамен», - расказаў Андрэй Іванец.
Вызначыцца з прадметам РЦЭ школьнікам неабходна да 13 снежня. Далей школы самастойна рэгіструюць сваіх выпускнікоў на іспыты. Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў адпаведнасці з інструкцыяй аб правядзенні самога ЦЭ. У рамках гэтага будзе арганізавана цэнтралізаваная дастаўка вучняў у пункты правядзення рэпетыцыі, у пунктах забяспечаць прапускны рэжым, на іспытах абмяжуюць выкарыстанне гаджэтаў і іншых забароненых на экзамене прадметаў. «Юнакі і дзяўчаты змогуць адчуць атмасферу правядзення цэнтралізаванага экзамену ў незнаёмай установе адукацыі, а таксама адчуць складанасць тэстаў. Мэта РЦЭ - адпрацаваць увесь механізм правядзення экзамену: ад рэгістрацыі да атрымання рэзультатаў», - адзначыў міністр адукацыі.
Тэсты для правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, як і для самога экзамену, сфарміруе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Іспыты 8 лютага пачнуцца адачасова па ўсёй краіне - у 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:46
12.09.2025 - 09:22
У Магілёве ўвекавечаць памяць легендарнага чэкіста Навума Эйтынгана
11.09.2025 - 17:58
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Малых Славенях: як рыхтуюцца да новага навучальнага года
11.09.2025 - 12:11
10.09.2025 - 15:30
Прамую тэлефонную лінію 27 верасня правядзе Аляксандр Гарошкін