RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка

Рэспубліканская акцыя «Выбіраем студатрад!» стартуе ў Магілёўскай вобласці 11 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Мэта праекта – інфармаванне маладых людзей як патэнцыйных удзельнікаў студатрадаўскага руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра, папулярызацыя студатрадаўскага руху.

Акцыя накіравана на правядзенне дагаворнай кампаніі па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і фарміраванне баз даных тых, хто жадае працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Яе мерапрыемствы будуць праводзіцца штотыдзень з сакавіка па чэрвень у штабах працоўных спраў першасных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама з сакавіка па ліпень у тэрытарыяльных штабах студатрадаў.

У прыватнасці, сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, БДСГА, Жыліцкім дзяржаўным сельскагаспадарчым каледжы (Кіраўскі раён) з 12.00 да 14.00 адбудзецца тэматычны дзень адчыненых дзвярэй. Перад хлопцамі і дзяўчатамі выступяць байцы студатрадаў, якія раскажуць, дзе працавалі мінулым летам, падзеляцца сваімі ўражаннямі і эмоцыямі.

У самым працоўным семестры адбудуцца працоўныя акцыі «Труд крут!», спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы і многае іншае.

Традыцыйна праца студэнцкіх атрадаў атрымлівае высокую ацэнку ў наймальнікаў. Толькі ў мінулым годзе наша моладзь працавала на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, малочнатаварных ферм, школ і дзіцячых садоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў, аб’ектаў сельскагаспадарчых арганізацый, на зернесушыльных комплексах, у лесагадавальніках лесагаспадарчых устаноў, на добраўпарадкаванні гарадскіх аб’ектаў і аб’ектаў устаноў адукацыі, у санаторыях і дзіцячых аздараўленчых лагерах. Сярод значных аб’ектаў 2018 года – абласныя моладзевыя будоўлі, у тым ліку падрыхтоўка горада Магілёва да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і аграгарадка Александрыя да рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў».

Нагадаем: Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі абвясціў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята на III Пленуме Цэнтральнага Камітэта саюза моладзі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая