RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут» стартуе ў Магілёве 25 студзеня

Чацвёрты сезон рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта «Зімовы маршрут», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартуе на базе сярэдняй школы №8 Магілёва 25 студзеня, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў.

«Праект будзе рэалізаваны ў перыяд з 25 студзеня па 9 лютага ва ўсіх абласцях Беларусі. Байцы атрадаў зімовага маршруту (АЗМ) наведаюць дваццаць раёнаў - Бялыніцкі, Браслаўскі, Нясвіжскі. Кобрынскі, Астравецкі, Пухавіцкі, Смаргонскі і іншыя, куды выедуць восем зводных студэнцкіх атрадаў «Зімовага маршруту» у складзе 168 байцоў БСА. Дарэчы, традыцыйна ў праекце прымуць удзел прадстаўнікі Расійскіх студэнцкіх атрадаў з Пскова і Казані. На працягу тыдня кожны атрад з комплекснай праграмай пабывае не менш як у двух раёнах. Першымі ў чацвёртым сезоне стартуюць байцы атрада зімовага маршруту «Ззянне» імя Героя Савецкага Саюза Я.А. Юрчанка, які прадстаўлены ў праекце студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама навучэнцамі Бабруйскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа», - распавяла Надзея Шахоўская.

Паводле яе слоў, патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут» - гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на станаўленне грамадзянскай пазіцыі моладзі, рэалізацыю іх працоўнага, камунікатыўнага і творчага патэнцыялу. «У рамках праграмы ўдзельнікі праекту арганізуюць з навучэнцамі сельскіх школ заняткі па прафарыентацыі, пазнаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак з магчымасцямі атамнай энергетыкі ў Беларусі, раскажуць маладым людзям пра кірункі дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і, вядома, пра Беларускія студэнцкія атрады. Акрамя таго, яны прадставяць распрацоўку Беларускіх студэнцкіх атрадаў «Хранограф гістарычнай памяці», прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. На працягу «Зімовага маршруту» байцы атрадаў акажуць шэфскую дапамогу грамадзянам розных сацыяльных катэгорый, арганізуюць творчыя вечарыны, прымуць удзел у добраўпарадкаванні сацыяльна-культурных аб'ектаў», - патлумачыла камандзір РШСТ.

Эстафету «Зімовага маршруту» ў атрада «Ззянне» 27 студзеня ў Белаазёрску прыме АЗМ «Лёд і Полымя» імя Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава. 28 студзеня ў Браславе - АЗМ «Час Першых» імя двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта А.А. Лявонава, у Гродне - АЗМ «Азiмыя» імя Героя Савецкага Саюза палкоўніка І.Д. Лебедзева, у аграгарадку Кругавец-Калінава Добрушскага раёна - АЗМ «Першы крок», у Нясвіжы - АЗМ «Сэрца Поўначы», у пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна АЗМ «Арыён» імя двойчы Героя Савецкага Саюза П.І. Клімука. Крайнім у «Зімовы маршрут» 2 лютага ў Дзяржынску выйдзе АЗМ «Натхненне» імя Героя Савецкага Саюза І.І. Кустава.

Арганізатарам рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта «Зімовы маршрут» выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая