У абласным цэнтры праходзіць двухдзённы навучальна-метадычны збор для супрацоўнікаў падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі краіны.
«Мэта нашай сустрэчы - не толькі абмеркаваць праблемныя аспекты, з якімі мы сутыкаемся ў службовай дзейнасці, але і падзяліцца вопытам пры іх вырашэнні», - адзначыла першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўнік міліцыі Іна Студзенічнік.
На парадку дня праваахоўнікаў стаялі пытанні, якія датычацца знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі нашай краіны і спецыфікі ажыццяўлення міграцыйнага кантролю ў рэгіёнах. Удзельнікі сустрэчы асобна спыніліся на вядзенні адміністрацыйных працэдур пры рабоце з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства ў розных галінах.
Акрамя таго, праваахоўнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава» ў вёсцы Гаі. Тут яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць байцоў, якія баранілі Магілёў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і загінулі ў ліпені 1941 года.
Падчас агляднай экскурсіі па знакавым для кожнага міліцыянера месцы госці даведаліся пра подзвіг легендарнага батальёна і пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення міліцыі Магілёўшчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 13:37
Прамую лінію 21 ліпеня правядзе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Магаблвыканкама
15.07.2025 - 11:37
15.07.2025 - 09:34
У Магілёўскім гарвыканкаме расказалі, як будзе выплачвацца кампенсацыя за шкоду пасля ўрагану
14.07.2025 - 18:05
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 19 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
14.07.2025 - 14:38