Кінатыдзень «Тураўская восень», прысвечаная памяці вядомага беларускага кінарэжысёра і сцэнарыста Віктара Турава, пройдзе 20–26 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Традыцыйную штогадовую рэтраспектыву можна ўбачыць у кінатэатрах «Радзіма», «Чырвоная Зорка» і «Космас».
Народны артыст СССР і БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктар Тураў нарадзіўся ў Магілёве 25 кастрычніка 1936 года. Шлях у мастацтва пачынаў на кінастудыі «Беларусьфільм», куды прыйшоў у 1959 годзе. Міжнароднае прызнанне ён атрымаў у 1965-м пасля стварэння свайго першага поўнаметражнага фільма "Праз могілкі", пазней рашэннем ЮНЕСКА ўнесенага ў спіс 100 лепшых фільмаў свету.
За 37 гадоў творчага жыцця Віктар Тураў стварыў 26 фільмаў, многія з якіх адзначаны ўзнагародамі самых прэстыжных кінафестываляў. У 1995 годзе рэжысёр і сцэнарыст увайшоў у лік 50 самых вядомых кінематаграфістаў свету, што сведчыць аб высокай ацэнцы творчасці і прафесіяналізму.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»