Рэтраспектыўныя і прэм’ерныя паказы фільмаў вытворчасці РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»» пакажуць у лютым у кінатэатрах абласнога цэнтра. Дэманстрацыі пройдуць у межах кінаакцыі «Беларускаму кіно –95», паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
«17 снежня 2019 года «Беларусьфільм» адзначыць юбілейную дату – 95 гадоў з дня заснавання, – адзначылі суразмоўцы. – У гонар свята мы падрыхтавалі тэматычную кінаакцыю, якая будзе ісці на працягу года ў кінатэатрах «Чырвоная Зорка», «Радзіма», «Космас» і «Ветразь».
Гледачам прапануюць даведацца, чым жыве беларускі кінематограф сёння, успомніць добрыя кінастужкі мінулых гадоў, пазнаёміцца з новымі працамі беларускіх кінематаграфістаў. Акрамя таго, запланаваны сустрэчы з рэжысёрска-пастановачнымі групамі, вядомымі беларускімі акцёрамі, а таксама нашымі землякамі, якія прысвяцілі сябе кінематографу. «Знатакі кіно ўжо змаглі паглядзець стужкі «Хачу ўсё знаць», «У асабістую прастору ўваход забаронены», дакументальныя фільмы «Ігар Лучанок. Пра песні, Радзіму, пра сяброў» і «Міхась Пазнякоў. Словы паэта»», – заўважылі суразмоўцы. – Наперадзе насычаная праграма. Упэўненыя, што кожны зможа знайсці для сябе нешта цікавае».
Праграма кінавідэамерапрыемстваў і кінапаказаў у межах акцыі «Беларускаму кіно – 95» у лютым 2019 года
Кінатэатр «Радзіма»
7 лютага, сеанс: 17.00 (малая зала)
– м/ф «Анастасія Слуцкая» (гістарычная драма, Беларусь, 2003 г., 100 мін.)
12 лютага, сеанс: 12.00 (малая зала)
– тэматычнае выступленне метадыста;
– м/ф «Правілы геймера» (драма, Беларусь, 2018 г., 110 мін.)
14 лютага, сеанс: 17.00 (малая зала)
– м/ф «Сляды на вадзе» (драма, Беларусь, 2016 г., 100 мін.)
21 лютага, сеанс: 17.00 (малая зала)
– м/ф «Не гульня» (драма, Беларусь, 2018 г., 100 мін.)
25 лютага, сеанс: 12.00 (малая зала)
– тэматычнае выступленне метадыста;
– зборнік а/ф «Хачу ўсё знаць» (сямейны, Беларусь, 2016–2018 гг., 81 мін.)
28 лютага, сеанс: 17.00 (малая зала)
– м/ф «Белыя росы» (камедыя, СССР, 1984 г., 84 мін.)
Кінатэатр «Чырвоная Зорка»
12 лютага, сеанс: 10.00
– м/ф «Не гульня» (драма, Беларусь, 2018 г., 100 мін.)
27 лютага, сеанс: 10.00
– м/ф «Кіндэр-Вілейскі прывід» (фэнтэзі, Беларусь, 2014 г.)
Кінатэатр «Космас»
12 лютага, сеанс: 10.00
– тэматычнае выступленне метадыста;
– м/ф «Кіндэр-Вілейскі прывід» (фэнтэзі, Беларусь, 2014 г.)
25 лютага, сеанс: 10.00
– тэматычнае выступленне метадыста;
– зборнік а/ф «Хачу ўсё знаць» (сямейны, Беларусь, 2016–2018 гг., 81 мін.)
Кінатэатр «Ветразь»
25 лютага, сеанс: 10.00
– м/ф «Не гульня» (драма, Беларусь, 2018 г., 100 мін.)
*У рэпертуары магчымыя змены
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве
18.02.2025 - 16:22
12.02.2025 - 11:29
На традыцыйныя сустрэчы па выходных запрашае музей Масленікава