Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым ушанаванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Усяго на ўрачыстае мерапрыемства было запрошана каля 600 чалавек. У іх ліку не толькі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, але і радавыя працаўнікі АПК – трактарысты, жывёлаводы, аператары машыннага даення і прадстаўнікі цэлага шэрагу іншых прафесій.
Прэзідэнт падзякаваў вяскоўцам і працаўнікам АПК за працавітасць, прафесійны выбар і адданасць справе. «З году ў год сваімі поспехамі вы паказваеце, што родная зямля ў надзейных руках», – адзначыў ён.
У гэты святочны дзень Аляксандр Лукашэнка ад усёй душы пажадаў усім выключнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а роднай беларускай зямлі – міру і дабра.
Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што, магчыма, з сённяшняга ўшанавання ў Палацы Незалежнасці зараджаецца яшчэ адна традыцыя сучаснай Беларусі, заснаваная на традыцыях мінулага. «Ва ўсіх раёнах, абласцях прайшлі святы – «Дажынкі». Усім мы падзякавалі», – сказаў ён. У той жа час паспяховых у сферы АПК людзей становіцца ўсё больш і больш, іх тысячы і тысячы, таму не ўсіх ушаноўваюць у сталіцы, многіх узнагароджваюць за працу на месцах.
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды – ордэны, медалі і нагрудныя знакі да ганаровых званняў – перадавікам аграпрамысловай галіны, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у працы.
Шэраг работнікаў АПК удастоены медаля «За працоўныя заслугі». Шасцярым супрацоўнікам прадпрыемстваў прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў указ, у адпаведнасці з якім за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў дзяржузнагародамі адзначаны заслугі 78 чалавек. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне, якім аб’явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24