Рыхтуюцца змены ў закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін.
«Заканатворчасць - пастаянны працэс, які ніколі не спыняецца. Мы сёння плануем сваю дзейнасць на 2026 год, - расказаў Мікалай Бузін. - Што датычыцца Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, то наперадзе шэраг задач, якія неабходна вырашыць якасна і ў інтарэсах нашых грамадзян. У першую чаргу гэта перафарматаванне або дапрацоўка закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». На гэтую тэму паступае вельмі шмат зваротаў грамадзян. Ёсць лісты ў Палату, ёсць прамыя звароты да дэпутатаў. Мы, працуючы ў акругах, бачым, што гэтая тэма цікавіць нашых грамадзян, і гэты накірунак знаходзіцца ў нашай сферы дзейнасці. Адпаведна мы рыхтуемся да дапрацоўкі гэтага заканадаўства».
Паводле яго слоў, некаторыя карэкціроўкі закрануць закон «Аб прафесійных саюзах». «Надышоў ужо час для неабходнасці ўнясення асобных зменаў у дадзенае заканадаўства. Акрамя таго, геральдычная дзейнасць і змены ў адпаведнае заканадаўства. Усё гэта нам давядзецца вырашыць у 2026 годзе», - адзначыў дэпутат.
«У агульнай складанасці мы гаворым зараз аб плане заканатворчай дзейнасці на 2026 год - там больш за 40 пунктаў. Колькасць законапраектаў я ацэньваю недзе ад 50 да 70. Гэта тое, што нам давядзецца ў планавым парадку вырашаць, але ёсць яшчэ пазапланавыя задачы, якія мы таксама будзем вырашаць аператыўна і якасна ў інтарэсах людзей», - дапоўніў Мікалай Бузін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.07.2025 - 09:53
Святыня, схаваная пад мастом. У Магілёве пакладзены пачатак адраджэння Траецкага храма
28.07.2025 - 14:53
У Мінпрацы нагадалі, хто можа атрымаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года
28.07.2025 - 11:53
Інтэрактыўныя гіды і экстрэмальныя веламаршруты - актыўны турызм
28.07.2025 - 09:32