Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Самая святая місія на зямлі – мацярынства. Гэта вялікае шчасце – дарыць жыццё і бачыць свой працяг у наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярпеннем і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям», – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокую і адказную ролю маці ў захаванні спрадвечных традыцый. «З сем’яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Прэзідэнт адрасаваў шматдзетным маці: «Дзякуючы вам працягваецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем’ям, ствараць найлепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчынніцам і іх блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту. «Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў», – дадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці
Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.
Самая святая місія на зямлі – мацярынства. Гэта вялікае шчасце – дарыць жыццё і бачыць свой працяг у наступных пакаленнях. Гэта сапраўдны подзвіг, які жанчына здзяйсняе з велізарнай любоўю, цярпеннем і пяшчотай, прысвячаючы ўсё сваё жыццё дзецям.
Высокая і адказная роля маці ў захаванні спрадвечных традыцый. З сем’яў, у якіх бацькі вучаць сваім прыкладам шанаваць старэйшыя пакаленні, ганарыцца гісторыяй і дасягненнямі краіны, паважаць нацыянальную культуру і любіць родную зямлю, фарміруецца духоўна моцны незалежны народ.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень – шматдзетным мамам. Дзякуючы вам працягваецца наша гісторыя і мы з упэўненасцю глядзім у будучыню Беларусі. Дзяржава заўсёды будзе аказваць падтрымку вашым сем’ям, ствараць найлепшыя ўмовы для жанчын, якія гадуюць дзяцей і актыўна рэалізуюць сябе ў сацыяльнай і прафесійнай сферах.
Нашы дарагія мамы! Прыміце нізкі паклон за вашы працу, клопат і бясконцую мацярынскую любоў.
Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 13:15
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
18.02.2025 - 08:58
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
13.02.2025 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка падпісаў змяненні ў закон аб дарожным руху
13.02.2025 - 09:24