Дзяржаўны флаг даўжынёй 500 м і вагой больш за 400 кг пранясуць 11 мая ў Мінску, паведаміў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Андрэй Басак.
«У рамках святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вырашылі правесці акцыю і пранесці вялікае палотнішча Дзяржаўнага флага», - расказаў Андрэй Басак.
Ён падкрэсліў, што гэта палотнішча ўражвае - 500 м даўжынёй і 9 м шырынёй. «Сцяг будуць несці адначасова каля 700 чалавек. Гэта абумоўлена тым, што вага полкі больш за 400 кг. Флаг мае пэўную паруснасць і пры парывах ветру яго ўтрымаць дастаткова складана, таму мы падбіралі рабят. Але ёсць шмат дзяўчат і жанчын, якія выказалі жаданне таксама паўдзельнічаць у праносе сцяга», - адзначыў намеснік старшыні. Сцяг выраблены ААТ «Магатэкс».
Андрэй Басак упэўнены, што гэтая акцыя стане адным з яскравых мерапрыемстваў святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. «Хочацца таксама нагадаць, што менавіта 30 гадоў таму, 14 мая 1995 года, адбыўся рэферэндум, на якім пераважная большасць беларусаў прагаласавалі за нашыя дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг, якія мы маем у цяперашні час. Беларусы тады галасавалі за свой гістарычны лёс, за гістарычную памяць, гістарычную пераемнасць. Гэтыя сімвалы абумовілі будучае развіццё краіны і важныя для беларусаў. Менавіта з гэтымі сімваламі Беларусь дабілася сусветнага прызнання і таго ўзроўню развіцця, які мы сёння маем», - падкрэсліў ён.
«Сцяг ужо гатовы. Мы паспрабавалі яго пранесці - усё атрымліваецца. Усё будзе прыгожа і годна», - дадаў Андрэй Басак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:12
18.07.2025 - 13:47
На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю
18.07.2025 - 08:58
Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў
17.07.2025 - 16:59