RU BY EN 中文
Instagram

Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку

Пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка нумар 602 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Урад зацвердзіў 28 дзяржпраграм, якія будуць дзейнічаць на працягу наступнай пяцігодкі. Яны датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўключаюць такія напрамкі, як здароўе, фізкультура і спорт, дарогі, будаўніцтва жылля, турызм, культура, навука і адукацыя, энергетыка, прадпрымальніцтва, экалогія, забеспячэнне правапарадку і іншыя. Таксама Саўмін вызначыў міністэрствы, адказныя за выкананне гэтых праграм.

З поўным пералікам праграм і падпраграм можна азнаёміцца на партале Pravo.by.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая