RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Шэраг аб’ектаў адкрыюць у Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

У Беларусі традыцыйна напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – рэканструюецца або ўводзіцца ў эксплуатацыю шэраг важных сацыяльных аб’ектаў, сярод якіх жылыя дамы, дзіцячыя сады, масты і дарогі, абнаўляецца спартыўная інфраструктура. Такія падарункі робяць жыццё больш камфортным, у тым ліку – у абласных і раённых цэнтрах.

У розныя гады да 7 лістапада ў нашым рэгіёне адкрывалі шмат доўгачаканых аб’ектаў. У мінулым, напрыклад, абласное кадэцкае вучылішча адсвяткавала наваселле. У 7-ым мікрараёне Бабруйска з’явілася пешаходная алея, а ў Бялынічах 28 шматдзетных сем’яў атрымалі ключы ад кватэр у новым жылым доме.

Гэты год выключэннем не стане. У Магілёве плануюць адкрыць рух транспарту па мосце на вуліцы Першамайскай. У Глуску прыме гасцей абноўлены цэнтр культуры і вольнага часу «Арыён». У аграгарадку Ціманава Клімавіцкага раёна запусцяць станцыю абезжалезвання. Па вул. Ленінскай у Краснаполлі і аграгарадку Межысеткі Магілёўскага раёна здадуць новыя жылыя дамы. Дзіцячы сад прыме дзяцей у мікрараёне Сож Крычава. На вытворчым участку Хоцімскага райст запусцяць новую лінію па вытворчасці хлебабулачных вырабаў.

Акрамя таго, у рэгіёне да 7 лістапада прымеркаваны тэматычныя мерапрыемствы, урачыстыя сходы, мітынгі, ускладанне кветак, канцэрты, іншыя культурна-масавыя, асветніцкія і спартыўныя мерапрыемствы. Так, у Слаўгарадзе свята адзначаць лёгкаатлетычным кросам. У Бабруйску адбудзецца міжнародны турнір па хакеі з шайбай сярод моладзевых зборных каманд «Турнір чатырох нацый». У працоўных калектывах па месцы жыхарства грамадзян запланаваны круглыя сталы, гутаркі з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый. У навучальных установах рэгіёна праводзяцца тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны. У кінатэатрах арганізавана дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў.

У Магілёве 7 лістапада ў 11.00 на плошчы Леніна адбудзецца мітынг. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, ветэраны працы, грамадскасць і моладзь ускладуць кветкі да падножжа помніка правадыру сусветнага пралетарыяту.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая