RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Школьнікаў Магілёўскай вобласці ў гульнявой форме вучаць асновам бяспечных паводзін

У Магілёўскай вобласці навучаюць школьнікаў правілах ЗЛЖ і асновам бяспечных паводзін праз гульні. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

На працягу лета ў рэгіёне праходзіць маштабная прафілактычная акцыя «Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы сябе!». Мерапрыемствы праекта накіраваны на фарміраванне ў непаўналетніх каштоўнасцей жыцця, прапаганду бяспечных і адказных паводзін, развіццё ўменняў распазнаваць рызыкоўныя сітуацыі, выпрацоўку матывацыі да захавання здароўя. Яны праводзяцца ў пачатку кожнай змены ў лагерах і санаторыях, па аўторках і пятніцах – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

«Улетку нашых дзяцей падцікоўвае падвышаная небяспека на дарогах, ля вадаёмаў, у лесе, на гульнявых пляцоўках, у садзе, у дварах. Гэтаму спрыяе надвор’е, летнія паездкі і цікаўнасць, наяўнасць вольнага часу, – падкрэслілі суразмоўцы. Таму галоўныабавязак дарослых у гэты перыяд –захаванне жыцця і здароўя дзяцей. Бяспека – гэта не проста сума засвоеных ведаў, а ўменне правільна паводзіць сябе ў розных сітуацыях. А значыць важна не толькі засцерагаць дзяцей ад небяспекі, але і фарміраваць ўяўленні аб правілах бяспечных паводзін і здаровым ладзе жыцця, прывіваць спецыяльныя навыкі».

Мерапрыемствы, якія ўключаюць гульні, спартыўныя спаборніцтвы, віктарыны, гутаркі, тэсты, прагляд ролікаў і мультфільмаў, раздачу тэматычнага матэрыялу, мастацкую творчасць, звычайна разлічаны на дзень і ўмоўна дзеляцца на тры этапы. Спачатку выхавальнікі і педагогі навучаюць старэйшых падлеткаў асноўным правілам бяспечнай жыццядзейнасці і спосабам данясення атрыманай інфармацыі. Тыя, у сваю чаргу, працуюць з астатнімі дзецьмі. Завяршальным акордам становіцца флэшмоб.

Сімвалам акцыі абрана эмблема ў выглядзе сонца. Падчас мерапрыемстваў яе мацуюць ўсім удзельнікам, на стэндах, у сталовых і інш.«Жоўты колер асацыіруецца з цяплом, радасцю і аптымізмам. Яркі і жыццярадасны, ён з’яўляецца увасабленнем энергіі, руху і пазітыву. Гэта асаблівы рэсурс, які спрыяе прыняццю дзіцём жыццёва важных каштоўнасцей і установак», – адзначылі ў галоўным упраўленні па адукацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая