RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Школьнікі Магілёўскай вобласці – у ліку прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі»

У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Найлепшых знаўцаў АБЖ Беларусі выбіралі ў трох узроставых групах: малодшай – навучэнцы 1-4-х класаў, сярэдняй – 5-8-х класаў і старэйшай – 9-11-х класаў. Ад кожнай вобласці і Мінска на ўдзел у фінальным этапе конкурсу прыехалі пераможцы абласных этапаў.

Школьнікам прапаноўвалася прыняць удзел у «Брэйн-рынгу», прайсці камп’ютарнае тэставанне, падрыхтаваць вуснае выступленне. Пры выстаўленні адзнак журы звяртала ўвагу не толькі на змястоўнасць выступлення, але і на артыстызм кожнага ўдзельніка, уменне трымацца на сцэне, сюжэтную лінію і паўнату раскрыцця тэмы. Заключнае выпрабаванне фіналу было пабудавана па прынцыпе вядомай тэлевізійнай праграмы «Свая гульня».

Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручылі заслужаныя ўзнагароды. У ліку найлепшых былі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Навучэнка СШ №2 Слаўгарада Юлія Кананкова заняла трэцяе месца ў сярэдняй узроставай групе. Прадстаўніцы Кручанскага КПК дзіцячага сада – сярэдняй школы Круглянскага раёна Дар’я Насовіч і Марына Прыльская заваявалі другое і трэцяе месцы ў малодшай і сярэдняй групе адпаведна.

Дар'я Насовіч пасярэдзіне

Марына Прыльская першая справа

Юлія Кананкова пасярэдзіне

Рэспубліканскі конкурс «Школа бяспекі» праходзіць з 2008 года. Яго асноўнай задачай з’яўляецца павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння АБЖ, развіццё ў іх творчых здольнасцяў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая