У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўзнагароджанне шматдзетных маці ордэнамі маці. Старшыня райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне, Магілёўскай вобласці і раёне вялікая ўвага надаецца маці і дзіцяці, многае робіцца для дабрабыту сям’і, а пытанне падтрымкі шматдзетных маці знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Пацвярджэннем таму стала і гэта ўшанаванне.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2020 года № 79 за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана жыхарка аграгарадка Дашкаўка Кацярына Міхайлаўна Карнілава.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2020 года № 137 за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей ордэнамі маці ўзнагароджаны дзве гераіні. Святлана Уладзіміраўна Крывенка з аграгарадка Усход не толькі выхоўвае дзяцей, але яшчэ і працуе слесарам-рамонтнікам МУКП «Жылкамгас». Як бачна, прафесія далёка не жаночая, і тут да месца сказаць: «Каня на скаку спыніць, у падпаленую хату ўвойдзе».
Юлія Пятроўна Сергіенка, якая пражывае ў населеным пункце Сумарокава таксама не толькі з’яўляецца шматдзетнай маці, але і працуе прадаўцом магазіна № 14 ЗАТ «АК “Зара”».
Уручаючы высокія ўзнагароды, старшыня райвыканкама падзякаваў прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва за іх высокую місію шматдзетных маці, самаадданасць, пажадаўшы дабрабыту сем’ям, здароўя і добрай будучыні для дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 12:58
14.10.2025 - 16:55
Адзіны дзень кансультавання па дзяржпадтрымцы сем'яў з дзецьмі пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка
14.10.2025 - 12:25
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 18 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці
14.10.2025 - 10:30
13.10.2025 - 12:04
У самай шматдзетнай сям'і Магілёўскай вобласці выхоўваюцца 12 дзяцей
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе