Забаўляльны шматфункцыянальны цэнтр з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі плануюць пабудаваць на месцы парку атракцыёнаў у Магілёве, – паведаміў начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама – галоўны архітэктар горада Уладзімір Скачак.
«Новы аб’ект – вялікі комплекс, які будзе спалучаць у сабе шмат разнастайных функцый. Тут будзе арганізаваны разнапланавы адпачынак для дзяцей, падлеткаў, дарослых і сем’яў. Плануецца, што аб’ект будзе складацца з некалькіх частак, якія аб’яднаюць зонамі рэкрэацыі, галерэй і атрыумаў, – расказаў ён. – Інвестар ужо вызначаны. Менавіта на яго і будуць ускладзены працы па пераносе гэтага парку».
Адным з карпусоў стане дзіцячы гарадок прафесій. Тут дзеці ад 1,5 года да 14 гадоў змогуць знаёміцца з разнастайнасцю існуючых спецыяльнасцей. У працэсе гульні яны атрымаюць не толькі веды аб прафесіях, але і шмат іншых карысных навыкаў.
Іншая частка комплексу будзе абсталяваная для сямейнага вольнага часу. Тут можна будзе адзначаць дні нараджэння ці любое іншае свята, арганізоўваць інтэрактыўныя тэматычныя праграмы. Акрамя гэтага, будуць уладкаваны спартыўна-развіваючыя атракцыёны, ролер-дромы, каткі, канатныя дарогі і многае іншае.
А для парку атракцыёнаў, які зараз размяшчаецца ля Палаца культуры вобласці, ужо шукаюць новае месца. Рашэнне па ім у Магілёўскім гарвыканкаме будзе прынята ў найбліжэйшы час, адзначыў Уладзімір Скачак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46