З Магілёва і Бабруйска сёння стартавалі 24 машыны з прадстаўнікамі Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» ў Мінск, каб у сталіцы стаць часткай вялікага аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», прымеркаванага да Дня народнага адзінства.
Як распавёў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» Аляксандр Шкадаў, магілёўскія «Патрыёты» заўсёды актыўна далучаюцца да разнастайных акцый і аўтапрабегаў. Кіламетраж, які яны накалясілі па краіне, вылічаецца дзясяткамі тысяч кіламетраў. А ўдзел у сённяшнім аўтапрабегу выклікае асаблівыя пачуцці..
«Мы адпраўляемся сёння ў сталіцу з пачуццём гонару за сваю краіну. Дзень народнага адзінства - свята, якое было вельмі патрэбнае, таму што ў 1939 была адноўлена гістарычная справядлівасць, калі заходняя і ўсходняя частка Беларусі зноў сталі жыць разам, - разважае Аляксандр Шкадаў. - Як бы ні спрабавалі гэтае свята прадставіць нашы заходнія «партнёры», але мы-то праўду ведаем. У гэтага свята вельмі глыбокая і доўгая гісторыя, і яно не абмяжоўваецца толькі 17 верасня. Каб зразумець, чаму гэты дзень знакавы для беларусаў, трэба зазірнуць далёка ў гісторыю, і тады ўсё стане зразумела. Хочацца звярнуцца да ўсіх беларусаў: вучыце гісторыю сваёй краіны, каб потым не прыйшлося вывучаць гісторыю ўжо чужой дзяржавы».
Аўтакалона з Магілёўскай вобласці ў бок Мінска сёння вылучылася з двух пунктаў - Магілёва і Бабруйска. Усяго 24 машыны. І, як адзначыў Аляксандр Шкадаў, гэта колькасць сімвалічная. «Колькасць машын раўняецца колькасці раёнаў нашай вобласці - на кожны аўтамабіль па сцягу раёна, плюс сцяг Магілёўскай вобласці, гарадоў Магілёва і Бабруйска, - распавёў ён. - Такія акцыі праводзяцца для таго, каб яшчэ больш згуртаваць беларусаў».
Аўтапрабег «За адзіную Беларусь» стане працягам рэалізаванага ў 2023 годзе праекта «Сімвал Адзінства». У гэтым годзе ўдзельнікамі аўтапрабегу стануць дэлегацыі ад кожнага раённага цэнтра, горада абласнога падпарадкавання і вобласці. У Мінску цэнтральнай кропкай мерапрыемства стане пляцоўка каля аквапарка «Лябяжы», дзе адбудуцца выступленні палітычных дзеячаў і палітолагаў, творчыя нумары. Пасля гэтага «Патрыёты Беларусі» прымуць удзел у патрыятычным форуме..
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46
21.02.2025 - 10:40
Візітка для турзлёту магілёўскай арганізацыі перарасла ў патрыятычны праект да 80‑годдзя Перамогі
21.02.2025 - 09:52
Магілёў уваходзіць у тройку самых азелянёных абласных цэнтраў