З Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна прыехалі на «Славянскі базар» майстрыхі Жанна Жорава і Галіна Хальцова. Прайсці міма іх палаткі, якая раскінулася на плошчы Свабоды, і не затрымаць погляд нерэальна. Колькі ж тут прыгажосці з нашага беларускага золата - саломкі! Хітрасплеценыя рогі багацця, раскошныя абручы для тых, хто ведае толк у модзе, трывалыя кошыкі, хупавыя кветкі, лёгкія, здаецца вось-вось зазвіняць, званочкі…

Бываюць і зорныя кліенты, з усмешкай дзеліцца Жанна Жорава:
— Неяк Вячаслаў Дабрынін проста «закахаўся» у саламяны капялюш, выраблены нашымі ўмельцамі. Вядома, не сышоў без пакупкі. А Ядвіга Паплаўская з дачкой пайшлі з двума парнымі саламянымі лялячкамі-анёлачкамі - на шчасце.
Жанна Жорава на «васільковым» фестывалі ў юбілейны, дзесяты, раз. Гаворыць, што год ад года любімае свята не страчвае сваёй атмасфернасці, усё таксама цікавае і каларытнае.

Для нас, майстроў, выдатна, што на «Славянскім базары» заўсёды знаходзіш для сябе нешта новае, падхоплівае Галіна Хальцова:
- І адначасова - вучыш іншых. Майстар-класы ў фестывальным горадзе асаблівыя, на ўздыме: ёсць рызыка, настрой прадставіць свой рэгіён у лепшым выглядзе. На гэты раз зноў прывезлі шмат усяго цікавага, у тым ліку з сімволікай свята — васількамі. Ёсць і сюрпрызы для творчага спаборніцтва: збіраемся здзівіць усіх вырабамі з лазы, створанымі ў незвычайнай тэхніцы, лічыце, з дрыбінскім «акцэнтам».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва