RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Следчыя Магілёўскай вобласці падвялі вынікі працы за 2023 год

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе прарабіла вялікі аб'ём працы, які дазволіў дабіцца высокіх вынікаў у расследаванні рэзанансных крымінальных спраў. Ва ўзаемадзеянні з сумежнымі ведамствамі дасягнуты значныя вынікі ў расследаванні крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці мінулых гадоў.

У следчых падраздзяленнях на дазволе знаходзілася звыш 15,7 тысячы заяў і паведамленняў аб злачынствах. Па выніках іх разгляду ўзбуджана амаль 10 тысяч крымінальных спраў. Пракурору для накіравання ў суд перададзены больш за 4,5 тысячы крымінальных спраў у дачыненні да больш як 4,7 тысячы абвінавачаных.

Дадатная дынаміка адзначаецца ў аператыўнасці расследавання крымінальных спраў. У парадку паскоранай вытворчасці скончана каля 1 тысячы крымінальных спраў, у тэрмін да месяца - амаль 2,4 тысячы.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі кампенсацыі прычыненага злачынствамі ўрону. Дзякуючы прынятым следчымі мерам кампенсаваны ўрон на суму звыш 20 мільёнаў рублёў. Накладзены арышт на маёмасць коштам звыш 41 мільёна рублёў.

- У цэлым вынікі станоўчыя. Па асобных напрамках дасягнуты высокія вынікі службовай дзейнасці, па іншых - ёсць патэнцыял для паляпшэння, - адзначыў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шышко.

Аператыўная нарада працягнулася ўзнагароджваннем лепшых. Супрацоўнікам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, уручаны дзяржаўныя ўзнагароды, граматы і падзякі старшыні Следчага камітэта і начальніка ўпраўлення.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая