Трэцяя змена дзіцячага сацыяльнага лагера Junior Ignite Camp пачала працу ў вёсцы Дудзінка Мінскай вобласці. Гэтым разам удзельнікамі незвычайных заняткаў у сферы IT стала сто таленавітых хлопцаў і дзяўчат з 34 гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці, падлеткі з інваліднасцю, падапечныя UNHCR і SOS-Дзіцячая вёска (Бараўляны), паведамілі арганізатары.
EPAM і Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» з дапамогай трэнераў-валанцёраў і выкладчыкаў адправілі 12-14-гадовых хлопцаў і дзяўчат у падарожжа па свеце інфармацыйных тэхналогій. На працягу 9 дзён (па 17 жніўня) яны будуць вывучаць англійскую мову, праграмаванне і робататэхніку, працаваць у камандах. Падлеткі пазнаёмяцца з асаблівасцямі вядзення бізнесу і створаць унікальныя праекты, якія дапамогуць вырашыць існуючыя ў іх школах і гарадах праблемы. У канцы змены ўдзельнікі прэзентуюць свае распрацоўкі інвестарам на англійскай мове.
Місія праекта адлюстравана ў яго назве Junior Ignite Camp (ignite з англ. «запаліць, распаліць, зацікавіць»). Гэта імкненне пазнаёміць дзяцей, якія маюць пэўныя бар’еры і цяжкасці ў атрыманні дадатковай адукацыі (сацыяльныя, геаграфічныя, фінансавыя), з праграмаваннем, робататэхнікай, абудзіць у іх цікавасць да інфармацыйных тэхналогій.
«Мы лічым, што ў кожнага дзіцяці павінен быць доступ да якаснай адукацыі ў галіне сучасных тэхналогій, таму ў партнёрстве з асацыяцыяй падтрымліваем і арганізоўваем лагер ужо трэці раз. Мы не ставім мэту, каб дзеці абавязкова захацелі звязаць сваё жыццё з тэхналогіямі: уменне прэзентаваць сябе, эмацыйны інтэлект, веданне праграмавання гэтак жа, як і замежных моў, становяцца навыкамі, неабходнымі для таго, каб быць паспяховым у любой сферы. У кожнага дзіцяці ёсць патэнцыял, і наш лагер – адна з магчымасцяў яго раскрыць», – патлумачыла каардынатар па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ЕРАМ Іна Яфімчук.
Увесь гэты час падлеткі будуць бясплатна пражываць у аздараўленчым лагеры «Волат». Акрамя асноўнай праграмы, іх чакаюць розныя майстар-класы і экскурсіі, спартыўныя спаборніцтвы і прафарыентацыя, творчыя конкурсы і віктарыны. Тэорыя будзе чаргавацца з практыкай, а навучанне – з адпачынкам.
За два гады ўдзельнікамі праграмы стала каля 200 дзяцей з Мінскай і Гомельскай абласцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь