Плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава будуць сцяганосцамі беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
– Адказнасць адчуваецца перад адкрыццём гульняў, – сказаў Мікіта Цмыг. – Нам даверылі важную місію, мы першымі з беларускай каманды выйдзем на стадыён. Вядома, гэта прыемна, ганарова і адказна.
А Ганна Марусава пажадала, каб беларускі сцяг у Токіа ўздымаўся над алімпійскімі аб’ектамі як мага часцей. Дарэчы, лучніца сёння стала адной з першых спартсменак, якія распачалі выступленне на Гульнях: у ранішняй праграме яна спаборнічала ў кваліфікацыі.
Мікіта Цмыг–майстар спорту міжнароднага класа, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку. Ён з’яўляецца чэмпіёнам Беларусі на дыстанцыях 50 м, 100 м і 200 м у плаванні на спіне, прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Ганна Марусава (Карасёва) таксама майстар спорту міжнароднага класа. Яна станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама Еўрапейскіх гульняў у Баку і Мінску, удзельнічала ў Алімпіядзе-2000 у Сіднеі.
Нагадаем: рашэнне аб тым, што на цырымоніі адкрыцця ад кожнай каманды флаг будуць несці мужчына і жанчына, прынята выканкамам Міжнароднага алімпійскага камітэта яшчэ ў сакавіку мінулага года. Яно заклікана забяспечыць гендарную роўнасць на Алімпійскіх гульнях.
Урачыстая цырымонія адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа пачнецца ў 14.00 і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1»і «Беларусь 5». Капітанам алімпійскай зборнай Беларусі абраны кідальнік молата Іван Ціхан.
Усяго ў Токіа Беларусь прадставяць 108 атлетаў, у тым ліку 16 – Магілёўскую вобласць. Яны пазмагаюцца за алімпійскія ўзнагароды ў 20 відах спорту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе