Маштабны рок-фэст «Эдем» у Магілёве стане яркай падзеяй гэтага лета. Сабраныя падчас правядзення музычнага мерапрыемства сродкі арганізатары накіруюць на разліковы рахунак Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці. Грошы пойдуць на паляпшэнне медыцынскай і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Рок-фестываль пройдзе 20 ліпеня з 9.00 да 23.00 на аэрадроме Магілёўскага аэраклуба ДТСААФ і збярэ некалькі тысяч гледачоў. Культурная падзея абяцае прынесці велізарны зарад энергіі і станоўчых эмоцый. З самай раніцы ахвотныя змогуць палётаць на самалёце і скокнуць з парашутам, а ўжо апоўдні на вялікай сцэне са святлодыёднымі экранамі, прафесійным святлом і гукам пачнуць выступаць вядомыя музычныя рок-гурты з Расіі і Беларусі.
Плануецца, што спецыяльным госцем фестывалю стане гурт «Лепрыконсы». Разам з ім на сцэну падымуцца «BezBileta», «Akute», «Маша і мядзведзі», «Маркшэйдар Кунст», «Крылы», «Кроў», «Канец фільма» і іншыя. Вядучым рок-фэсту прапанавали стаць Вадзіму Галыгіну.
На працягу ўсяго фестывальнага дня будзе працаваць вялікая зона фуд-корта. Паклапаціліся арганізатары і аб зручнасці пад'езду да месца правядзення мерапрыемства: інтэнсіўнасць руху грамадскага транспарту (аўтобус №4 і маршрутнае таксі №8 і №43) будзе павялічана, а побач з аэрадромам размесціцца вялікая аўтамабільная паркоўка.
Падчас фестывалю сярод наведвальнікаў будзе разыграна мноства прызоў. Той, каму пашанцуе больш за ўсіх, паедзе дадому на новенькім аўтамабілі – гэта будзе галоўная інтрыга вечара. Завяршыць рок-фэст феерверк, які расквеціць начное неба над Магілёвам яркімі фарбамі і стане апошнім акордам «эдэмскай» вечарынкі. Уваход на рок-фестываль платны. Білеты можна набыць на сайце kvitki.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 14:25
Бліны па аўтэнтычных рэцэптах можна будзе пакаштаваць 6 верасня на бліна-фэсце ў Бялыніцкім раёне
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня