Кірмаш IT-спецыяльнасцей для старшакласнікаў Магілёўскай вобласці правядуць 30 сакавіка Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і партнёрамі.
На мерапрыемстве будуць прадстаўлены ўсе ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія займаюцца падрыхтоўкай IT-спецыялістаў. Рабятам раскажуць, якую спецыяльнасць можна атрымаць у гэтых навучальных установах, а таксама аб умовах паступлення і навучання.
Таксама на сустрэчы выступяць спецыялісты прадпрыемстваў і ІТ кампаній. Яны падзеляцца са школьнікамі інфармацыяй аб прафесіях у IT-галіне і раскажуць, чым непасрэдна займаюцца спецыялісты.
Кірмаш пройдзе ў Магілёўскім абласным ліцэі №3 (Магілёў, праспект Міра, 10А). Пачатак аб 11-й гадзіне. Для ўдзелу неабходна абавязкова зарэгістравацца на сайце marr.by (http://marr.by/2023/03/01/yarmarka-it-speczialnostej/).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03