RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў: сумесная праца на ўсіх узроўнях дае вынік

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях мясцовага ўпраўлення і самакіравання, законнасці і мандатам правяла 14 лістапада старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. У абласной і раённых студыях па відэаканферэнцсувязі ўдзел прынялі старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і іх намеснікі, старшыні і члены пастаянных камісій. Асноўным на парадку дня стала пытанне аб рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года нумар 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва». Таксама адбылося абмеркаванне плана працы пастаяннай камісіі на першы квартал 2024 года.

У рамках заяўленых тэм выступілі дакладчыкі, адбылося абмеркаванне, прагучалі тлумачэнні па пытаннях, якія ўзніклі. Так, Ірына Раінчык папрасіла даць ацэнку рабоце ў рэгіёне адзінай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Яна адзначыла, што ў вобласці шмат увагі ўдзяляецца ў частцы навучання, падрыхтоўкі спецыялістаў. І пацікавілася, ці працуе на сёння сістэма ў поўнай меры, ці ёсць пасля заканчэння тэставага рэжыму пытанні да раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў адносна выкарыстання гэтай базы. Як патлумачыла начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава, падобных скаргаў не паступала: «Мы маніторым сітуацыю, яна знаходзіцца на кантролі і нараканняў на гэты момант няма. У рэгіёне за перыяд работы базы колькасць электронных зваротаў па вобласці ў параўнанні з мінулым годам зменшылася. Не выклікае праблемаў падача грамадзянамі заявак. Галоўная задача - шырока інфармаваць насельніцтва аб тых магчымасцях, якія дае гэтая праграма. Усе пытанні, якія ўзнікаюць, адсочвае Міністэрства сувязі, невырашальных сярод іх няма. Праца працягваецца, прадметная ўвага будзе нададзена рабоце сельвыканкамаў».

Ірына Раінчык працягнула: «Абсалютна правільна, мы павінны дайсці да самага першаснага звяна. Штогод аналізуючы работу са зваротамі грамадзян на ўзроўні абласнога Савета, праводзячы сумесныя маніторынгі, мы бачым пэўныя тэндэнцыі. І сёння ўзаемадзейнічаем з парламентарыямі ўсіх узроўняў, праводзячы адзіныя дні прыёмаў дэпутатамі па лініі грамадскіх аб'яднанняў. Досвед паказвае, што гэтая форма сябе апраўдвае. Сумесная праца на ўсіх узроўнях дае вынік», - рэзюмавала яна.

Крыху раней у Магілёўскім аблвыканкаме прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні. На якім ішла размова аб ходзе выканання рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць» на 2021-2025 гады. Таксама абмяркоўваліся пытанні выканання мерапрыемстваў па ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў сельгасарганізацыямі вобласці, вынікі работы галіны жывёлагадоўлі ў бягучым годзе і іншыя пытанні.

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая