Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Пытанні, з якімі прыходзілі жыхары вобласці да кіраўніка рэгіёну, датычыліся прадастаўлення жылля, жыллёва-камунальнай сферы, садзейнічання ў рэалізацыі права на льготную пенсію, паляпшэння жыллёвых умоў і іншыя.
Так сям'я пенсіянераў звярнулася па некалькіх пытаннях адразу. У іх ліку рамонт пешаходнай дарожкі каля дома, неаднаразовае заліццё сутарэннага памяшкання, не ўкамплектаванасць штата іх ЖЭУ. Акрамя таго, муж і жонка паскардзіліся на тое, што размешчаны непадалёк магазін фірмы Кадзіна плануюць закрыць з-за нізкай рэнтабельнасці і працуючых побач вялікіх магазінаў, якія прадстаўляюць канкурэнцыю.
Анатоль Ісачанка даў даручэнні разабрацца па ўсіх напрамках. Адносна працы пладова-агародніннай крамы кіраўнік рэгіёна адказаў: «Краме быць. Яна мусіць працаваць. Што да рэнтабельнасці, то трэба ўважліва палічыць і паглядзець, якім таварам дадаткова яе насыціць. Галоўнае, што гэта патрэбна людзям. Тавары гэтай фірмы якасныя і запатрабаваныя».
Сярод тых, хто звярнуўся, былі бабуля з унучкай, якія не згодныя з прынятым рашэннем аб зняцці дзяўчыны-сіраты з уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Як растлумачылі спецыялісты, у кватэры, дзе зараз прапісана дзяўчына, хапае жылплошчы для яе пражывання. Тым не менш, бабуля ўпэўнена, што як сірата ўнучка мае права на дзяржаўную падтрымку.
Яшчэ адно пытанне жылля прагучала ад шматдзетнай маці з Краснаполля. Жанчына неаднаразова звярталася ў райвыканкам па садзейнічанню ў выдачы арэнднага жылля. Яе пытанне так і не было вырашана.
Анатоль Ісачанка даручыў больш падрабязна разабрацца ў пытанні, пасля чаго будзе прынята адпаведнае рашэнне.
«Пытанні па жыллі заўсёды вельмі сур'ёзныя. Тым больш, калі гаворка ідзе пра шматдзетныя сем'і. У кагосьці ёсць дадатковы жылы пляц, а людзі гэтага не ўлічваюць. Будзем больш уважліва разбірацца ў сітуацыі. І пастараемся дапамагчы ў рамках дзеючага заканадаўства, - пракаментаваў пасля прыёму грамадзян Анатоль Ісачанка. - Сёння найбольшая частка пытанняў датычыцца прадастаўлення жылля. Людзі жадаюць паляпшаць свае бытавыя і жыллёвыя ўмовы жыцця. Нярэдка тыя, хто звяртаецца, маюць жыллё. Камусьці трэба пашырэнне, камусьці паляпшэнне ўмоў і т.д. Дзяржава са свайго боку робіць усё магчымае: гэта і сямейны капітал, і прадастаўленне жылля для тых, хто мае патрэбу, ільготнае крэдытаванне і многае іншае. Хацелася б, каб людзі разумелі, што гэтыя дадатковыя стымулюючыя выплаты не бяруцца ніадкуль. Усё залежыць ад нас усіх. Як мы працуем, як працуе эканоміка, так напаўняецца бюджэт, які большай часткай размяркоўваецца на сацыяльную сфэру.
Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы