Сёння праходзіць рабочая паездка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ў Асіповіцкі і Клічаўскі раёны.
Падчас сустрэчы з актывам Асіповіцкага раёна – кіраўніцтвам і спецыялістамі райвыканкама, дэпутатамі, моладдзю, прадстаўнікамі праваахоўных органаў, грамадскасці – у сваім выступленні губернатар даходліва патлумачыў, чаму наспела неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Змяняецца структура грамадства, з’явіліся новыя кірункі ў эканоміцы, сфарміраваўся сярэдні клас, выраслі новыя пакаленні маладых беларусаў. Сёння прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу падужэлі, уносяць істотную долю ў бюджэт рэгіёна.
Анатоль Ісачанка таксама нагадаў аб неабходнасці выканання закона кожным:
– Давайце думаць адзін пра аднаго, жыць у межах заканадаўства. Закон пачынаецца з вуліцы, дарогі, паркоўкі.
Гаворка ішла і аб узаемадзеянні дзяржавы і бізнесу, аб прэферэнцыях для прадпрымальнікаў, у прыватнасці, у сельскай мясцовасці. Анатоль Міхайлавіч падкрэсліў, што, вядома, дзяржава гатова дапамагчы тым, хто толькі пачынае сваю справу, але і прадпрымальнікі, у сваю чаргу, устаўшы на ногі, павінны падтрымліваць дзяржаву, каб развівалася ўзаемавыгаднае партнёрства.
Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні старшыня Магілёўскага аблвыканкама надаў захаванню гістарычнай памяці. На прыкладзе Украіны ён растлумачыў, што адбываецца ў краінах, дзе перапісваюць гісторыю.
Ён нагадаў прысутным, што беларусам, усяму народу, у гэту палітычную кампанію трэба будзе вызначыць лёс краіны на дзесяцігоддзі.
Прысутныя – больш за 300 чалавек – слухалі выступленне Анатоля Ісачанкі з непадробнай цікавасцю. У іх назапасілася нямала пытанняў да губернатара. Асабліва актыўнымі праявілі сябе работнікі сферы адукацыі, моладзь. Пыталіся, да прыкладу, як прывабіць бацькоў да выхавання сваіх дзяцей, бо чамусьці многія з іх упэўнены, што выхаванне – абавязак толькі школы. Губернатар лічыць, што гэта павінны быць сумесныя праграмы, рэкамендуе мамам і татам праводзіць са сваімі дзецьмі больш часу, прымаць удзел у гульнях і конкурсах.
На пытанне пра тое, што можна назваць грамадзянскай супольнасцю, губернатар адказаў, што толькі тыя аб’яднанні, якія ўзаемадзейнічаюць з дзяржавай, ажыццяўляюць сваю дзейнасць, у асноўным, за сяброўскія ўнёскі і не фінансуюцца замежнымі фондамі. Тых жа арганізацый, якія парушаюць законы, ніяк не звязаныя з эканомікай сваёй краіны, г. зн. арганізацый, якія фінансуюцца звонку, быць у нас наогул не павінна.
Гаворачы аб знешняй палітыцы, Анатоль Ісачанка адзначыў:
– У нас ёсць саюзнікі, вернасць якіх праверана, – гэта Расія, Кітай. Нашы сістэмы каштоўнасцяў з гэтымі краінамі максімальна набліжаныя.
Менавіта з праверанымі краінамі-партнёрамі трэба будзе і ў далейшым будаваць яшчэ больш цесныя адносіны.
Таксама прысутныя на сустрэчы пыталіся пра будучае будаўніцтва ў Асіповіцкім раёне школы, станцыі абезжалезвання, цікавіліся тэрмінамі.
Губернатар адказаў, што станцый абезжалезвання ў гэтым годзе будзе пабудавана ў вобласці дваццаць. Што ж тычыцца іншых маштабных будоўляў, ён не стаў даваць невыканальных абяцанняў. Прапанаваў:
– Думаю, у кожнай раённай газеце трэба публікаваць, што будзе пабудавана ў раёне ў гэтым годзе, – да прыкладу, дарога, станцыя абезжалезвання або дзіцячы садок. Таксама будзем паведамляць, колькі ў нас грошай і колькі зможам аддаць. Каб усе вы бачылі, колькі маем і колькі ўкладваем, будзе наладжаны грамадскі кантроль. Бо мы павінны рабіць усё гэта разам з вамі за кошт эканомікі, падаткаў: больш сродкаў, чым мы маем, выдаткаваць немагчыма.
Людзі падзякавалі губернатару Анатолю Ісачанку за выступленне, адзначылі, што гаворыць ён не па шаблонах, а ўсёй даступнай мовай з пераканаўчымі прыкладамі, не пазбягае няпростых пытанняў, дае на іх дакладныя адказы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама ў сваю чаргу падзякаваў прысутным – самай актыўнай, паважанай частцы насельніцтва Асіповіцкага раёна – і працягнуў сваю рабочую паездку. Наступная сустрэча праходзіла ў Клічаўскім раёне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе