Стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў нацыянальным фестывалі-конкурсе патрыятычнай песні «Салдацкі канверт – 2025», прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па працы з працоўнай моладдзю ЦК БРСМ Ганна Сапоцкая.
«Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў у дзвюх намінацыях: асобныя выканаўцы (салісты) і вакальныя ансамблі (дуэты, трыо, вакальныя групы). Галоўны слоган фестывалю-конкурсу ў гэтым годзе - «80 гадоў! Памятаем! Ганарымся!». Тэматыка кампазіцый - песні ваенных гадоў і сучасныя песні пра Вялікую Айчынную вайну, армію і флот, у тым ліку аўтарскія», - распавяла Ганна Сапоцкая.
Для ўдзелу неабходна да 24 лютага даслаць заяўкі на адрас тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.
«Традыцыйна фестываль-конкурс праводзіцца ў тры этапы. Пасля прыёму заявак удзельнікам неабходна прайсці абласныя (мінскі гарадскі) адборы, пераможцы якіх прадставяць свае рэгіёны ў нацыянальным туры конкурсу. Лепшыя канкурсанты адправяцца ў міжнародны фінал, які пройдзе з 3 па 7 мая ў г.Стаўрапаль Расійскай Федэрацыі», - адзначыла Ганна Сапоцкая.
Мэта фестывалю-конкурсу - духоўна-маральнае, грамадзянска-патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне грамадзян, а таксама аб'яднанне творчай моладзі на агульных каштоўнасцях захавання аб'ектыўнай гісторыі падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь