RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стартаваў прыём заявак на конкурс маладых журналістаў «Прэс-код»

Падаць заяўку на ўдзел у трэцім сезоне рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» можна да 1 верасня. Работы прымаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 16 да 21 года і з 22 да 31.

Пераможцы будуць вызначаны ў сямі намінацыях, расказала прэс-сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава:

- Гэта «Лепшыя аўтарскія матэрыялы» (рэпартаж, спецыяльны праект патрыятычнай тэматыкі). «Лепшая карыкатура па найбольш вострай сацыяльнай тэматыцы», «Лепшы фотарэпартаж», «Лепшы відэасюжэт пра памятныя мясціны Беларусі, вядомых людзей, знамянальную падзею», «Лепшы відэаблог», «Лепшая аператарская работа» і «Лепшы праект у новых медыя».

За ўвесь час існавання «Прэс-кода» ў аргкамітэт было пададзена больш за 700 заявак ад журналістаў-пачаткоўцаў і ўжо адбыўшыхся:

- Спадзяемся, трэці сезон будзе не менш яркім, чым папярэднія. Традыцыйна конкурс пройдзе ў некалькі этапаў. Першы - прыём заявак. Затым пачнуцца абласныя і мінскі гарадскі этапы, пераможцы якіх будуць змагацца за званне лепшых у фінале. Ацэньвацца будзе якасць работ, аўтарскі стыль. У журы - прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, сродкаў масавай інфармацыі.

Праца з моладдзю — важны складнік дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, упэўнены першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч:

- Міністэрства інфармацыі накіравана на стварэнне ўмоў для больш хуткага станаўлення маладых журналістаў, фарміравання кадравага рэзерву. Такія праекты, як «Прэс-код», дапамагаюць вырашаць гэтыя задачы. Удзельнікамі становяцца не толькі маладыя журналісты, але і людзі з розных галін, якім цікава ствараць свой кантэнт. Прыемна, што пераможцы і прызёры нашага конкурсу ўжо сёння на алоўку ў кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ. Шмат каму з іх прапанавалі працу ў рэспубліканскіх медыя, некаторыя робяць паспяховую кар'еру на ўзроўні рэгіянальных СМІ.

 СБ

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая