Стрым прэзентацыі новых спецыяльнасцей адбудзецца 25 красавіка на факультэце матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
У гэтым годзе факультэт дадаткова набірае студэнтаў на «Медыка-біялагічную справу» і «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Абедзве спецыяльнасці запатрабаваныя на рынку працы і прадугледжваюць навучанне, якое грунтуецца на сучасных адукацыйных тэхналогіях і апошніх распрацоўках у сферы IT, экалогіі і прыродазнаўчых ведаў.
Якія перавагі атрымаюць будучыя спецыялісты, выпускнікі? На гэтыя і іншыя пытанні трэба будзе адказаць падчас стрыму, які пройдзе з удзелам дэкана факультэта Наталлі Саковіч, а таксама вядучых выкладчыкаў, студэнтаў. Анлайн-трансляцыя пачнецца ў 11.00 на афіцыйнай старонцы ФМПУКантакце. Задаваць пытанні можна будзе ў каментарыях пад відэа. Дарэчы, яны могуць тычыцца і іншых спецыяльнасцей факультэта, асаблівасцейсёлетняй уступнай кампаніі і г. д.
«Калі вы цвёрда вырашылі звязаць лёс з факультэтам матэматыкі і прыродазнаўства, у вас ёсць пытанні – задавайце. Мы абяцаем адказаць на кожнае», – падкрэсліла Наталля Саковіч.
Для тых, у каго ўжо наспела пытанне, факультэт пакінуў адрас электроннай пошты дэканата: sakovich_nv@msu.by. Усе тэмы будуць агучаны падчас стрыма.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь