Патрыятычны працоўны праект рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Зімовы маршрут» запланаваны ў кожным рэгіёне краіны. На Магілёўшчыне ён стартаваў 28 студзеня ў Хоцімскім раёне. Пазней байцы студэнцкага атрада «Ззянне» пераехалі ў Касцюковіцкі раён, а з 3 лютага маладыя людзі працуюць на Клімаўшчыне.
Першым месцам наведвання стала Ціманаўская сярэдняя школа. На ўрачыстай лінейцы байцы атрада выканалі пад гітару сваю песню і ўручылі дырэктару школы Ірыне Ільюшчанцы памятны падарунак. А потым студэнты, якія прадстаўляюць розныя навучальныя ўстановы Прыдняпроўскага краю, разышліся па класах.
Сёння, 4 лютага, у раённым цэнтры культуры хлопцы са зводнага атрада «Ззянне» правядуць канцэртную праграму для жыхароў раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў
23.07.2025 - 17:49
Моладзь Магілёўшчыны прадставіць інтэрактыўную пляцоўку на «Вялікі бард-рыбалцы 2025»