Студэнт 2 курса эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Максім Баравікоў будзе моладзевым паслом Мэтаў устойлівага развіцця. Ён стаў адным з 17 пераможцаў конкурсу «Моладзевыя паслы Мэтаў устойлівага развіцця – будучыня ў нашых руках».
Спаборніцтва, у якім студэнцкая моладзь прыняла актыўны ўдзел, праводзілася ў некалькі этапаў. На першым хлопцам і дзяўчатам неабходна было выбраць адну з МУР, паслом якой яны хацелі б стаць, і размясціць пост у сацыяльных сетках Vkontakte / Facebook і/або Instagram. Члены журы прачыталі і ацанілі каля двухсот пяцідзесяці матывацыйных пасланняў.
У фінале конкурсу сустрэліся 32 удзельнікі для прэзентацыі сваіх праектаў і праграм па дасягненні той ці іншай МУР. Студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны прадстаўлялі разнастайныя ініцыятывы: фінансавая пісьменнасць для падлеткаў, стварэнне комплекснай платформы, якая аб’ядноўвае розныя інфармацыйныя рэсурсы і інш. Экспертная група, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, падвяла вынікі спаборніцтва. Найлепшымі стала 17 аўтараў. У іх ліку Максім Баравікоў з праектам «Чыстая энергія – аснова дабрабыту будучых пакаленняў».
З верасня 2018 года студэнт з’яўляецца намеснікам кіраўніка СНК УА «БДСГА» «Sustainable development» (Устойлівае развіццё), выступае на канферэнцыях, публікуе навуковыя артыкулы па праблемах устойлівага развіцця на рускай і нямецкай мовах. Дзейнасць Максіма Баравікова адзначана дыпломам Балтыйскага ўніверсітэта г. Упсала.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання і прысваення звання «Моладзевы пасол Мэтаў устойлівага развіцця» пройдзе сёння ў Мінску ў межах Першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.
Фота - baa.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59