Істотную дапамогу ў правядзенні палявой кампаніі аказваюць сёлета сельскагаспадарчым арганізацыям Магілёўшчыны студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Як паведаміў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА Уладзімір Гусараў, у іх цяпер працуюць 54 студэнты гэтай ВНУ. У тым ліку ў некалькіх сельгасарганізацыях Горацкага раёна – РУП «Вучгас БДСГА», КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка», ААТ «Горацкае», СЗАТ «Горы» і КУП «Горацкі элеватар».
Працуюць у асноўным механізатарамі, слесарамі-рамонтнікамі на машынных дварах. І ўносяць свой уклад у паспяховае правядзенне розных сельскагаспадарчых работ.
Да прыкладу, атрымаўшы, як і многія іх аднакурснікі, у гэтым годзе ў акадэміі пасведчанні трактарыста-машыніста, студэнты-чацвёртакурснікі Вадзім Жугараў і Васіль Патапенка ўжо другі месяц працуюць механізатарамі ў вучгасе БДСГА. Занятыя на вывазцы на палі арганічных угнаенняў.
Праца, як сцвярджаюць, не з простых, але неабходная для здабыцця належнага вытворчага вопыту ў сферы механізацыі аграрнай галіны, на карысць якой быў зроблены выбар будучай прафесійнай дзейнасці. Шмат у чым наканаваны даўняй захопленасцю тэхнікай, з якой працавалі іх бацькі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў