RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Стылізаваны забег, авіяшоу, фестываль паветраных змеяў: як Магілёў адзначыць Дзень горада

У гэтым годзе Магілёў адзначае сваё 758-годдзе. Для гараджан і гасцей абласнога цэнтра арганізатары падрыхтавалі насычаную і разнастайную праграму. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Кулінарны фестываль, флэшмобы, забаўляльна-гульнявыя праграмы, святочныя канцэрты ў цэхах і на адкрытых пляцоўках горада - Магілёў будзе святкаваць практычна цэлы тыдзень.

У асноўны святочны дзень, 28 чэрвеня, цыкл мерапрыемстваў адкрые ўскладанне кветак і вянкоў да Вечнага агню, прысвечанае 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 81-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады ВАВ. Таксама ў горадзе на адкрытых пляцоўках будуць праходзіць канцэртныя і тэматычныя забаўляльныя праграмы. На вуліцы Ленінскай разгорнецца выстава-кірмаш рамеснікаў, свята настрою «Магілёў з густам». Яшчэ адной лакацыяй святкавання стане парк Паднікольля. Тут пройдзе фестываль марожанага, святочныя гулянні, авіяшоу і фестываль паветраных змеяў. А па вуліцы Вялікай Грамадзянскай адбудзецца флэшмоб і стылізаваны забег «Магілёў, бегам за Львом».

У гэты ж дзень у Магілёве адкрыюць новую пляцоўку - тэматычны Хабараўскі дворык.

Вялікая канцэртная праграма разгорнецца ўвечар на стадыёне «Спартак». Тут пройдзе цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта і святочны канцэрт «З Днём нараджэння, любімы горад!» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёва, зорак беларускай і расійскай эстрады. Завершыцца дзень маляўнічым феерверкам.

А 29 чэрвеня ў горадзе будуць сьвяткаваць Дзень моладзі. У акваторыі ракі Дняпро і заліва ў раёне вул. Фаціна - вул. Залатавустаўскага пройдзе водны фестываль на сапах. Па вуліцы Ленінскай на працягу дня працягне працу выстава-кірмаш рамеснікаў і свята настрою «Магілёў з густам». Апоўдні ў парку Паднікольля разгорнецца маладзёжнае свята «Усе таленты табе, Магілёў!». У Тэатральным скверы ўсе ахвочыя змогуць паслухаць канцэрт заслужанага калектыву Магілёўскай гарадской капэлы. Завершыцца гэты дзень увечары адпачынку з удзелам духавога аркестра ў скверы 40-годдзя Перамогі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая