VIII пленум савета Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў адбыўся сёння на базе абласнога мастацкага музея імя П.У. Масленікава. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня абласной ветэранскай арганізацыі Анатоль Глаз і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка.
На парадак дня былі вынесены пытанні аб рабоце Шклоўскай раённай арганізацыі ветэранаў сумесна з раённым камітэтам ГА «БРСМ», органамі выканаўчай улады па падрыхтоўцы і правядзенні 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама аб унясенні змяненняў у склад рады абласной арганізацыі і іншыя.
«У рамках мерапрыемстваў, якія вызначаны абласной радай ветэранаў па святкаванні вызвалення 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сёння былі заслуханы справаздача і выступленні старшыняў раённых і гарадскіх арганізацый па гэтым напрамку. Ёсць вельмі цікавыя формы працы, - адзначыў Анатоль Глаз. - І, вядома, лейтматывам дня стала падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу па вырабе муляжоў медалёў Вялікай Айчыннай вайны навучальнымі ўстановамі рэгіёну. Вынікі будуць агучаныя пазней - падчас афіцыйнага адкрыцця экспазіцыі, якое адбудзецца ў бліжэйшы час. Гэта першы этап, другі ж (па стварэнні муляжоў ордэнаў) будзе рэалізаваны ў наступным годзе - да 80-годдзя з Дня Перамогі.
Экспазіцыю, якая на працягу месяца будзе размешчана ў музеі імя П.У. Масленікава, змогуць наведаць усе жадаючыя, у тым ліку, экскурсіі будуць арганізаваны для дзяцей з аздараўленчых лагераў. Пасля заканчэння яе дзеяння, работы раз'едуцца па раёнах і гарадах, дзе будуць выстаўляцца ў мясцовых музеях».
Таксама ў рамках правядзення пленума актывістам ветэранскага руху былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.08.2025 - 16:57
На ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару
08.08.2025 - 13:23
Напярэдадні Дня будаўніка ў Магілёве адбыўся святочны канцэрт
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03