У Магілёве 27 верасня адбудзецца электронны кірмаш вакансій. Суіскальнікам прапануюць больш за 500 працоўных месцаў, распавялі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Кірмаш адбудзецца на сайце e-vacancy.by з 10.00 да 12.00, да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе ахвочыя. У суіскальнікаў будзе магчымасць актыўнага дыялогу з наймальнікамі ў рэжыме анлайн. Бакі змогуць задаць адзін аднаму ўдакладняючыя пытанні, прайсціся па пунктах рэзюмэ для пошуку працы.
Дарэчы, доступ да вакансіяў захаваецца нават пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці. Як адзначылі ва ўпраўленні па працы, такія мерапрыемствы дапамагаюць аблегчыць працэс пошуку працы, бо адгукнуцца на прыдатную вакансію можна не выходзячы з дому.
БЕЛТА