Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў правялі мітынг-рэквіем ля помніка батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Ва ўрачыстым мерапрыемстве напярэдадні Дня Перамогі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў, яго намеснікі, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, начальнікі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, прадстаўнікі цэнтральнага апарата МУС, курсанты і выкладчыкі ведамасных навучальных устаноў, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.
Помнік байцам батальёна міліцыі капітана К. Г. Уладзімірава размешчаны ў вёсцы Гаі. На гэтым рубяжы абароны Магілёва з 12 па 18 ліпеня 1941 года вёў няроўны бой батальён міліцыі. Атакі гітлераўцаў разбіваліся аб стойкасць і мужнасць байцоў-міліцыянераў. Шэсць сутак без сну і адпачынку пад пякучым ліпеньскім сонцам і няспынным агнём яны стаялі насмерць. З 250 байцоў батальёна міліцыі ў жывых засталося толькі 19 чалавек.
Міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў:
– Сёлета мы тут праводзілі суботнік, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля мемарыяла. Такі помнік супрацоўнікам міліцыі, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, адзіны ў сваім родзе на постсавецкай прасторы. Гэта святое месца для супрацоўнікаў міліцыі. Мы павінны захоўваць памяць пра нашых герояў, і на гэтых прыкладах выхоўваць нашу моладзь. Тут прысутнічалі курсанты, кадэты –гэта тыя хлопцы, якія будуць абараняць правапарадак у нашай краіне. Адказна заяўляю: у гэтыя святочныя дні грамадскі парадак будзе забяспечаны. А тых, хто заклікае да супрацьпраўных дзеянняў, інакш, чым ворагамі, назваць не магу. У Беларусі жывуць людзі, якія цэняць і шануюць памяць герояў, таму што ў кожнай сям’і ёсць родныя і блізкія, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каб мы з вамі жылі мірна і шчасліва. А мы не падвядзём і арганізуем бяспеку. Калі нехта ў гэтым сумняваецца, то з упэўненасцю магу сказаць, мы не дапусцім правакацый і супрацьпраўных дзеянняў.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц:
– У 76-ы раз мы будзем з вамі адзначаць Дзень Перамогі. Наш народ перамог фашызм. На беларускай зямлі быў развеяны міф аб непераможнасці нямецкай арміі. І прыкладам была абарона Магілёва, дзе на абарону стала Чырвоная Армія, апалчэнцы, батальён міліцыі, простыя людзі. 23 дні яны не прапускалі ворага, яны яго і не прапусцілі: вораг змог перайсці іх толькі мёртвых, як герояў, таму што яны не здаліся. Гэта ўзор мужнасці і патрыятызму, як трэба любіць і абараняць сваю Радзіму. Яны аддалі жыццё, каб мы жылі сёння з вамі, памяталі іх подзвіг і каб такога ніколі не паўтарылася.
Сімвалічным стала ўрачыстае ўручэнне датэрміновага звання капітана каля мемарыяла гераічнаму батальёну капітана Уладзімірава. З рук міністра капітанскія пагоны атрымала чатырнаццаць афіцэраў з розных куткоў Беларусі. Сярод іх і камандзір роты Першамайскага (г. Віцебска) аддзела Дэпартамента аховы Мікалай Вайцяхоўскі:
– Гэта вялікі гонар для мяне, што я атрымліваю званне датэрмінова і ў такім памятным месцы. Для кожнага беларуса подзвіг герояў той вайны жыве ў сэрцы. У мяне з фронту не вярнуўся прадзед. І я хачу, каб і мае дзеці раслі патрыётамі.
Ганаровым госцем на мітынгу-рэквіеме стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Ількевіч:
– Дзень Перамогі – гэта святое для мяне свята. У мяне на гэтай вайне загінуў брат, пайшоў добраахвотнікам. Я быў у партызанах падлеткам, мяне пасылалі ў разведку. І сёння вельмі важна, колькі на гэтым памятным месцы моладзі, якая так захоўваюць памяць аб тых, хто цаной свайго жыцця абараніў незалежнасць нашай краіны і магчымасць жыць пад мірным небам.
Да помніка ўдзельнікі мітынгу ўсклалі жывыя кветкі і вянкі. Апошнім акордам святочнага мерапрыемства сталі белыя галубы, якіх запусцілі ў неба кадэты як сімвал міру.
СБ, фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01