RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама з актывам Краснапольскага раёна

Падчас рабочай паездкі 16 лютага старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з кіраўнікамі працоўных калектываў, прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, грамадскіх арганізацый і моладзі Краснапольскага раёна.

Удзельнікамі мерапрыемства, асноўнай тэмай якога была падрыхтоўка да Канстытуцыйнага рэферэндуму, таксама сталі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Канстытуцыйнай камісіі, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, першы намеснік старшыні Краснапольскага райвыканкама Валерый Наско.

Анатоль Ісачанка адзначыў, што дыялог з грамадскасцю па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі на Магілёўшчыне праходзіць вельмі актыўна: людзі праяўляюць высокую цікавасць да рэфармавання Асноўнага закона, задаюць хвалюючыя іх пытанні, выказваюць меркаванні.

«Людзі разумеюць, што за гэтыя крыху больш за 25 гадоў беларускай дзяржаўнасці дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне. Дзякуючы моцнай дзяржаўнай уладзе былі створаны ўмовы для будаўніцтва незалежнай, дэмакратычнай, прававой, сацыяльнай дзяржавы і для развіцця эканомікі, – падзяліўся назіраннямі і высновамі Анатоль Ісачанка, прывёў лічбы і факты, якія дэманструюць дасягненні Беларусі за гэты перыяд, адзначыў наяўныя станоўчыя і адмоўныя моманты ў развіцці Краснапольскага раёна. – Але час не стаіць на месцы: з’яўляюцца новыя галіны эканомікі, развіваецца малы і сярэдні бізнэс, змяняецца нават сацыяльная структура насельніцтва. А гэта патрабуе ўдасканалення сістэмы кіравання, у тым ліку і палітычнай. Таму змены ў Асноўны закон прадыктаваны выключна новай якасцю беларускага грамадства. На маючым адбыцца Канстытуцыйным рэферэндуме будзе вызначацца будучыня краіны, і нам з вамі дадзена магчымасць прыняць рашэнні, якія стануць лёсавызначальнымі, закладуць прававыя асновы развіцця Беларусі на дзесяцігоддзі наперад».

Аб навацыях, прапанаваных у праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падрабязна расказаў Ігар Марзалюк.

Таксама Анатоль Ісачанка і Ігар Марзалюк адказалі на пытанні аўдыторыі.

Падводзячы вынікі, старшыня аблвыканкама сфакусіраваў увагу на канкрэтных кірунках працы, найбольш актуальных на завяршальным этапе падрыхтоўкі да правядзення рэферэндуму, які павінен прайсці на высокім арганізацыйным узроўні.

redflag.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая