Кацярына Шумілава і Сяргей Новікаў сталі пераможцамі Гонкі чэмпіёнаў на Кубку Садружнасці ў «Раўбічах».
У «Раўбічах» у рамках Кубка Садружнасці адбылася Гонка чэмпіёнаў. У ёй прынялі ўдзел беларускія і расійскія зоркі біятлону, якія ўжо завяршылі актыўную кар'еру. Сярод іх былі пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў і этапаў Кубка свету і Еўропы розных гадоў. Усяго ў ёй прынялі ўдзел 16 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Гонка чэмпіёнаў прайшла ў фармаце адзіночнай змешанай эстафеты.
Па выніках спаборніцтваў наймацнейшымі сталі расіянка Кацярына Шумілава і беларус Сяргей Новікаў. На другім месцы апынуліся расіянка Кацярына Юрлава-Перхт і беларус Пётр Івашка. Бронзу ўзялі расіянка Вольга Падчуфарава і беларус Алег Рыжанкоў.
Пасля заканчэння Гонкі чэмпіёнаў для аматараў біятлону адбылася аўтограф-сесія для балельшчыкаў, падчас якой у іх была магчымасць паразмаўляць і сфатаграфавацца са знакамітымі спартсменамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04
07.07.2025 - 14:21
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы ў двух турах чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
01.07.2025 - 14:45
Спаборніцтвы на прызы Дзінары Смольскай праходзяць у Чавусах