Абласны семінар па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума, які прайшоў сёння ў Магілёве, атрымаўся вельмі карысным, лічыць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец. Паводле яго слоў, дыялог з удзельнікамі мерапрыемства атрымаўся сапраўды ажыўленым, задаваліся прадметныя пытанні па канкрэтных артыкулах і па канкрэтных навацыях.
– Усенароднае абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі якраз і неабходнае для зваротнай сувязі, якая дазволіць у далейшым скарэктаваць канчатковы тэкст змяненняў і дапаўненняў перад тым, як выносіць яго на рэспубліканскі рэферэндум, – падкрэслівае Сяргей Міхайлавіч. – Лейтматывам і вынікам сённяшняга дыялогу з’яўляецца тое, што мы звярнулі ўвагу на ключавыя моманты, звязаныя са змяненнем прававога статусу нашых грамадзян у частцы пашырэння лінейкі сацыяльных гарантый канстытуцыйных правоў і свабод на трансфармацыю палітычнай сістэмы беларускага грамадства і інтэгравання яе новага суб’екта – Усебеларускага народнага сходу.
Самы папулярны і абмяркоўваемы людзьмі артыкул тычыцца менавіта рэалізацыі гарантый суб’ектыўнага канстытуцыйнага права грамадзян, перш за ўсё ў сацыяльна-эканамічнай сферы, падкрэсліў Сяргей Сівец. Знаходзяцца ў фокусе ўвагі беларусаў і пытанні, звязаныя з трансфармацыяй палітычнай сістэмы, месцам і роляй ВНС, ці не будзе яно дубліраваць паўнамоцтвы або канкурыраваць з якім-небудзь органам дзяржаўнай улады:
– Я яшчэ раз пераканаўся, што квінтэсенцыяй усіх змяненняў і дапаўненняў якраз з’яўляюцца прапановы нашых грамадзян, якія паступілі падчас шматлікіх дыялогавых пляцовак, у працэсе працы Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы, у тым ліку з удзелам кіраўніка дзяржавы. Усе гэтыя ідэі мы паспрабавалі фармалізаваць у выглядзе пэўнай канстытуцыйна-прававой нормы, і асноўная задача зараз – данесці і растлумачыць людзям, што мы бачым за гэтай нормай, бо на яе аснове ў далейшым будзе фарміравацца прававая сістэма нашай дзяржавы ў цэлым. Па ўсёй краіне створаны інфармацыйныя групы, задача якіх непасрэдна тлумачыць сутнасць і змест прапанаваных навацый. Гэта даволі маштабная праца, але, думаю, нам удасца ахапіць шырокія сацыяльныя пласты, каб данесці прыроду, сутнасць, значэнне і вынік тых прапаноў, якія ініцыіруюцца ў Асноўны закон.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36